Меню
BE

Ліцэнзіі для распрацоўнікаў

Мы ў AdGuard заўсёды намагаемся падтрымліваць нашых аднадумцаў, асабліва распрацоўшчыкаў праграмнага забеспячэння, якія палягчаюць жыццё мільёнаў карыстальнікаў. Мы высока цэнім вашу валанцёрскую і часта бязвыплатную працу ў імкненні палепшыць Інтэрнэт.
І ў якасці ўдзячнасці за ваш уклад у агульную справу мы хацелі б прапанаваць бясплатную ліцэнзію:

Абслугоўвальнікам фільтраў

Гэта вельмі важная місія - абараніць карыстальнікаў ад рэкламы, трэкераў і іншых інтэрнэт-пагроз. AdGuard таксама мае шэраг фільтраў, якія створаны нашай камандай і пастаянна ўдасканальваюцца і абнаўляюцца. Мы, як ніхто іншы, разумеем складанасць вашай працы. Такім чынам, вы, безумоўна, заслугоўваеце нашай падтрымкі!

Распрацоўшчыкі Userscripts

Userscripts пашыраюць функцыянальнасць некаторых вэб-сайтаў. Мы захапляемся тымі людзьмі, якія дапамагаюць іншым палепшыць іх уражанні ў Інтэрнэце, і амаль заўсёды нават бясплатна. Мы рады прапанаваць ім бясплатную ліцэнзію AdGuard разам з нашай павагай.

Распрацоўшчыкі пашырэнняў

Не мае значэння, ці з'яўляецца распрацоўка пашырэнняў справай вашага жыцця ці, магчыма, проста хобі. Вы робіце важную працу, якую мы ў AdGuard вельмі цэнім і дэманструем гэтую ўдзячнасць, прапаноўваючы вам бясплатную ліцэнзію.

Распрацоўшчыкі праграмнага забеспячэння (для тэставання)

Для распрацоўшчыкаў любога праграмнага забеспячэння ёсць магчымасць бясплатна атрымаць наш ліцэнзійны ключ для тэставання. Калі вы хочаце праверыць сумяшчальнасць вашага праграмнага забеспячэння з AdGuard, звяжыцеся з намі і коратка апішыце свае патрэбы.

Звяжыцеся з намі

Калі вы знайшлі сябе ў любой з катэгорый, пералічаных вышэй, не саромейцеся звязацца з намі і запытаць ліцэнзію. Мы рады падзяліцца з вамі AdGuard!
Адправіць заяву
Спампоўка AdGuard Каб усталяваць AdGuard, пстрыкніце файл, пазначаны стрэлкай Выберыце «Адкрыць» і націсніце «ОК», затым дачакайцеся спампоўкі файла. У акне, якое адкрылася, перацягніце значок AdGuard у папку «Праграмы». Дзякуй, што выбралі AdGuard! Выберыце «Адкрыць» і націсніце «ОК», затым дачакайцеся спампоўкі файла. У акне, якое адкрылася, націсніце «Усталяваць». Дзякуй, што выбралі AdGuard!
Усталюйце AdGuard на мабільную прыладу