BE

Як выкарыстоўваць наш крыпта-кашалёк

Стварыце крыпта-кашалёк у адзін клік

Усталюйце праграму, націсніце Стварыць кашалёк — і вы гатовыя пачаць. Не трэба рэгістравацца або пацвярджаць асобу

Папоўніце свой крыпта-кашалёк

Не важна, набываеце вы токены на біржы ці атрымліваеце крыпта-актывы ад сяброў: папаўненне кашалька займае ўсяго некалькі хвілін. Атрымаць крыптавалюту можна праз адрас вашага кашалька або QR-код

Кіруйце сваімі крыпта-актывамі

Захоўвайце, абменьвайце і перасылайце сваю крыптавалюту бяспечна. Тэхналогія блокчейн гарантуе бяспечныя транзакцыі, прыватнасць і поўную абарону вашых актываў

Зручны крыптакашалёк для карыстальніка

Тэрміны — пад рукой

Крыпта з’яўляецца са шматлікімі тэрмінамі: скароты, сеткі і стандарты. Не трэба ўсё запамінаць — ваш крыптакашалёк захоўвае гэта арганізавана

Праверка адраса кашалька

Памылковы адрас атрымальніка можа прывесці да страты вашых крыпта-актываў. Мы папярэдзім, калі нешта падазронае, каб вашы сродкі былі адпраўлены правільнаму адрасату

Апавяшчэнні для прадухілення памылак

Правільны выбар blockchain-сеткі крытычна важны пры адпраўцы або прыёме крыпта. Мы паведамім, калі спатрэбіцца дадатковая праверка дэталяў

Рэзерваваць ранні доступ да AdGuard Wallet

Далучайцеся да нашага спісу чакання і будзьце аднымі з першых, хто ацэніць будучыню крыптакашалькоў разам з AdGuard

Чаму варта выбраць AdGuard Wallet?

Атрымайце бяспечны крыпта-кашалёк ад AdGuard — кампаніі, якая абараняе прыватнасць карыстальнікаў больш за 15 гадоў

Поўны кантроль над вашымі актывамі

Поўны кантроль над вашымі актывамі

AdGuard Wallet — гэта некастадзіяльны крыпта-кашалёк. Толькі вы маеце доступ да сваіх seed-фраз і кантралюеце свае актывы
Прыватнасць на першым месцы

Прыватнасць на першым месцы

AdGuard Wallet распрацаваны з клопатам пра прыватнасць. Для выкарыстання кашалька не патрабуецца ўводзіць асабістую інфармацыю ці пацвярджаць асобу. Мы не адсочваем транзакцыі, не захоўваем асабістую інфармацыю і не вядзём журнал IP-адрасоў. Тэхналогія блокчейн гарантуе бяспечныя і прыватныя транзакцыі.
Надзейны распрацоўшчык

Надзейны распрацоўшчык

Больш за 15 гадоў мы ствараем прадукты, накіраваныя на прыватнасць, для больш бяспечнага інтэрнэту. Мы выкарыстоўваем перадавыя меры бяспекі, збіраем мінімум даных і ніколі не перадаём іх іншым
Лепшыя курсы

Лепшыя курсы

Перад завяршэннем крыпта-абмену мы параўноўваем прапановы розных пастаўшчыкоў, каб вы атрымалі найлепшы курс

Пашыраныя магчымасці кіравання крыпта

Некалькі кашалькоў у адной праграме

Некалькі кашалькоў у адной праграме

Кіруйце некалькімі крыпта-кашалькамі ў адным месцы. Падзяляйце свае крыпта-актывы для розных мэт — інвестыцый, штодзённых транзакцый ці зберажэнняў — без неабходнасці пераключацца паміж праграмамі

Кросчэйн-абмены

Кросчэйн-абмены

AdGuard Wallet падтрымлівае крос-чэйн-свопы. Максімізуйце свае выгады, дыверсіфікуючы свой криптапартфель, і будзьце ўпэўненыя — вы заўсёды атрымліваеце лепшы курс абмену на рынку

FAQ

  • AdGuard Wallet — гэта некастадзіяльны дэцыентралізаваны крыптакашалёк. Вы з’яўляецеся ўладальнікам кашалька і маеце поўны кантроль над сваімі сродкамі. Вы таксама несяце адказнасць за захаванне seed-фразы. Мы не маем доступу да вашага кашалька ці асабістай інфармацыі.
    Ваша seed-фраза шыфруецца і захоўваецца на вашай прыладзе. Вы можаце зрабіць бяспечную рэзервовую копію фразы ў воблаку або запісаць яе і захоўваць афлайн у бяспечным месцы.
    Вашы сродкі надзейна захоўваюцца ў блокчэйнах. AdGuard Wallet не захоўвае вашы сродкі ў праграме. Ён падключаецца непасрэдна да blockchain-вузлоў для адлюстравання балансаў, гісторыі транзакцый і іншых даных.
  • У нас ёсць AdGuard Wallet для Windows, Android, macOS і iOS.
  • AdGuard Wallet падтрымлівае больш за 7,000 крыптаактываў. Ён працуе з папулярнымі блокчэйнамі, такімі як Bitcoin, Ethereum, Tron, Polygon, Base, Arbitrum, Avalanche і Optimism. Мы рэгулярна дадаем новыя блокчэйны з абнаўленнямі нашага прыкладання.
  • Мы распрацавалі AdGuard Wallet так, каб ён быў бяспечны, але адказнасць за захаванне бяспекі таксама на вас.
    AdGuard Wallet дае вам доступ да вашых сродкаў у блокчэйне. Уся важная інфармацыя, напрыклад seed-фраза, захоўваецца лакальна на вашай прыладзе і шыфруецца. Усе транзакцыі абаронены паролем або біяметрычнай аўтэнтыфікацыяй, і даныя не захоўваюцца на серверах старонніх, таму вы — адзіны ўладальнік сваіх сродкаў.
    Як захаваць бяспеку гаманца:
    Абароніце прыладу. Калі ваша прылада будзе скампраметавана, ваш кашалёк пад пагрозай.
    Ніколі не перадавайце seed-фразу іншым. Хто атрымае seed-фразу, зможа атрымаць поўны доступ да вашых актываў.
    Стварыце ўнікальны і надзейны пароль для кашалька і захоўвайце яго ў давераным мэнеджары пароляў або ў бяспечным месцы ў аўтаномным рэжыме. Пароль — гэта ключ доступу да seed-фразы.
  • AdGuard Wallet не захоўвае вашы крыптаактывы. Гэта інструмент, які дазваляе атрымаць доступ да блокчэйнаў, дзе захоўваюцца вашы крыптаактывы.
    Seed-фраза (таксама вядомая як фраза для аднаўлення) патрэбна для доступу да вашых актываў. Вы можаце выкарыстоўваць яе ў розных гаманцовых праграмах. Захоўвайце seed-фразу ў бяспецы. Калі вы яе страціце або раскрыеце, можаце страціць крыптаактывы назаўсёды.
  • AdGuard Wallet — гэта некостадыяльны крыптагаманец, які не збірае і не захоўвае даныя карыстальнікаў. Але ў некаторых сітуацыях вы можаце вырашыць падзяліцца з намі пэўнай інфармацыяй.
    Калі вы звяртаецеся ў службу падтрымкі, вам можа спатрэбіцца даць пэўную інфармацыю ў залежнасці ад вашага запыту. Звярніце ўвагу, што служба падтрымкі ніколі не будзе прасіць вашы паролі, seed-фразы ці іншую прыватную інфармацыю.
    Таксама вы можаце дазволіць праграме дасылаць нам ананімізаваныя даныя, такія як тэлеметрыя ці інфармацыя пра памылкі, каб дапамагчы палепшыць праграму.
    Падрабязней глядзіце ў нашай палітыцы прыватнасці.
  • AdGuard Wallet не спаганяе плату за адпраўку або атрымліванне крыпта-актываў. Аднак усе транзакцыі ў блокчэйне патрабуюць аплаты так званага gas fee. Гэта сеткавы збор, неабходны для працы блокчэйна.
    Усе транзакцыйныя зборы накіроўваюцца ў сетку блокчэйна. Напрыклад, зборы ў сетцы Bitcoin атрымліваюць майнеры. AdGuard Wallet не пакідае сабе ніводнай часткі гэтых сродкаў.
  • Калі ў вас ёсць пытанні або прапановы, напішыце нам на support@adguard-wallet.com.
  • Вашы крыпта-актывы захоўваюцца ў блокчэйне, а не ў AdGuard Wallet.
    Seed-фраза, якая дае доступ да вашых сродкаў, генеруецца і захоўваецца лакальна на вашай прыладзе. Яна ніколі не перадаецца нам або каму-небудзь яшчэ.
    Вы можаце атрымаць доступ да свайго кашалька ў любы момант з дапамогай любога сумяшчальнага прыкладання — проста ўвядзіце сваю seed-фразу.
    Абавязкова захоўвайце seed-фразу ў бяспечным месцы. Гэта адзіны спосаб аднавіць доступ да вашых сродкаў, незалежна ад таго, якой праграмай вы карыстаецеся.

Публікацыі пра AdGuard