Меню
BE

Станьце часткай каманды

Нам неверагодна павезла з нашымі карыстачамі, бо яны не толькі кахаюць AdGuard, але і дапамагаюць нам у яго развіцці. Вы таксама можаце ўнесці свой унёсак! Мы ж, са свайго боку, толькі рады заахвоціць найболей актыўных удзельнікаў. Такім чынам, чым ж вы можаце дапамагчы агульнай справе?
Адкрыйце AdGuard свету
Наша мэта — зрабіць AdGuard даступным кожнаму. І гэта немагчыма без дзясяткаў і нават сотняў перакладнікаў-валанцёраў. Калі вы валодаеце мовамі і хочаце паспрабаваць свае сілы — мы чакаем вас у Базе ведаў AdGuard. Натуральна, вы атрымаеце прыемны бонус за выдаткаваныя высілкі!
Так, я хачу дапамогу!
Папоўніце Базу ведаў AdGuard
База ведаў AdGuard — гэта тое месца, куды вы скіроўваецеся ў першую чаргу, калі ў вас узнікае пытанне пра прадукты AdGuard і сумежныя тэмы. І кожны карыстач можа дапоўніць яе! Не стаіць і казаць, што ваша праца абавязкова будзе ўзнагароджана!
Выдатная ідэя!
Перамагайце рэкламу з AdGuard!
Рэкламныя фільтры — гэта грунт любага прадукту AdGuard, і складана пераацаніць важнасць учаснага іх абнаўлення. Нашы распрацоўнікі фільтраў з'елі сабаку на стварэнні новых правілаў, але любая дапамога заўсёды вітаецца. Няважна, ці з'яўляецеся вы мацёрым складальнікам правілаў, ці толькі робіце свае першыя крокі, скіроўвайцеся наўпрост у Базу ведаў.
Да зброі!
Тэстуйце AdGuard
У вас могуць быць лепшыя распрацоўнікі ў свеце (жарт, яны ўжо працуюць у нас), але без належнага тэставання ўсё адно чакай бяды. Мы бясконца ўдзячныя ўсім бэта-тэставальнікам. Яны не шкадуюць сіл і часу, каб прадзірацца праз усё новыя і новыя бэта-версіі AdGuard, якія мы без стомы выпускаем. Уступайце ў іх шэрагі, кіруючыся нашым інструкцыям!
Запішыце мяне!
Падзяляйцеся сваімі ўражаннямі пра AdGuard!
З AdGuard кожны можа адчуць сябе пісьменнікам! Хочаце падзяліцца сваімі ўражаннямі пра наш прадукт з іншымі, і ў вас ужо ёсць крэатыўныя ідэі? Адважна пішыце пост пра AdGuard і атрымайце дармовую ліцэнзію як знак нашай удзячнасці
Напішыце пра AdGuard
Ліцэнзіі для распрацоўнікаў
Мы ў AdGuard заўсёды імкнёмся падтрымваць нашых аднадумцаў, якія робяць жыццё мільёнаў карыстачоў значна прошчы. Мы высока шануем вашу працаёмістую, і часцяком бязвыплатную працу ў імкненні зрабіць інтэрнэт зручным і бяспечным.
Я заслужыў ліцэнзію!
Спампоўка AdGuard Каб усталяваць AdGuard, пстрыкніце файл, пазначаны стрэлкай Выберыце «Адкрыць» і націсніце «ОК», затым дачакайцеся спампоўкі файла. У акне, якое адкрылася, перацягніце значок AdGuard у папку «Праграмы». Дзякуй, што выбралі AdGuard! Выберыце «Адкрыць» і націсніце «ОК», затым дачакайцеся спампоўкі файла. У акне, якое адкрылася, націсніце «Усталяваць». Дзякуй, што выбралі AdGuard!
Усталюйце AdGuard на мабільную прыладу