AdGuard Temp Mail: бясплатны генератар часовых і аднаразовых адрасоў электроннай пошты
AdGuard VPN – The Best Choice for Privacy and Reliability After trying several well-known VPNs, I found that AdGuard VPN clearly stands out. It offers faster, more stable connections, a cleaner interface, and truly transparent privacy protection. Unlike many competitors, AdGuard doesn’t overload users with1
A minion Adguard is best as always!!!!!
dogoh290@gmail.com https://adguard.com/en/adguard-temp-mail/overview.html
Werkzeug I think it’s just perfect, I can’t believe it — email access without having to create an account. Basically, it’s a free temporary disposable email generator: a service that instantly gives you a random email address you can use to receive messages1
Katerina Sam Most excellent. It helps with getting rid of annoying new account creation hassle just to read something online.
Star2watch Excellent Service, it is not on AI radar, can use these emails for different sites without a problem
Не ўдалося адправіць водгук
Як стварыць часовы адрас электроннай пошты?
-
Крок 1: Атрымайце часовы адрас электроннай пошты
На гэтай старонцы вы ўбачыце свой аўтаматычна згенераваны аднаразовы адрас электроннай пошты -
Крок 2: Скапіруйце адрас электроннай пошты
Скапіруйце аднаразовы адрас электроннай пошты, які вы будзеце выкарыстоўваць для часовай сувязі. Калі вам не спадабаўся гэты адрас, вы заўсёды можаце стварыць новы, націснуўшы Змяніць адрас -
Крок 3: Выкарыстоўвайце свой часовы адрас электроннай пошты
Увядзіце часовы адрас электроннай пошты, калі ён патрабуецца пры онлайн-рэгістрацыі або ў формах для праверкі. -
Крок 4: Праверце сваю ўваходную пошту
Праверце ўваходную скрыню сваёй аднаразовай электроннай пошты на наяўнасць паведамленняў пацверджання адносна вашых рэгістрацый або загрузак.
Трэба больш? Спробуйце AdGuard Mail
Чаму выкарыстоўваць часовую электронную пошту?
-
Каб абараніць вашу прыватнасць
Калі вэб-сайт патрабуе праверкі электроннай пошты, але вы не ўпэўненыя, што ваша інфармацыя застанецца канфідэнцыяльнай, вы можаце скарыстацца выпадковым адрасам з генератара часовых адрасоў электроннай пошты. Нават калі ненадзейны сэрвіс перадасць яго староннім, ваш асноўны адрас электроннай пошты не будзе раскрыты.Гэта дапамагае абараніць вашы асабістыя даныя, напрыклад, ваша імя або фізічны адрас, і пазбегнуць спам-рассылак -
Каб пазбегнуць спаму
Паколькі адрасы часовых электронных поштаў з'яўляюцца аднаразовымі, вы можаце выкінуць іх пасля выкарыстання, і такім чынам не дазволіць спаму назапашвацца ў вашай сапраўднай паштовай скрыні. Гэта асабліва карысна для аднаразовых узаемадзеянняў, напрыклад, для спампоўвання рэсурсаў, атрымання пробнага доступу ці ўдзелу ў конкурсе. Таксама гэта абараняе вас ад рэкламных электронных лістоў або інфармацыйных бюлетэняў, звязаных з такімі загрузкамі -
Каб прадухіліць сачэнне
Выпадковы або аднаразовы адрас электроннай пошты дапамагае падтрымліваць ананімнасць у інтэрнэце, прадухіляючы збор інфармацыі на вэб-сайтах, якая можа выкарыстоўвацца для мэтанакіраванай рэкламы або сачэння за паводзінамі карыстальніка.AdGuard Temp Mail таксама хавае ваш IP-адрас ад адпраўнікаў. Гэта дапамагае дасягнуць максімальнага ўзроўню прыватнасці вашай электроннай пошты. -
Каб праверыць свае онлайн-прадукты
Распрацоўшчыкі і тэстары часта выкарыстоўваюць аднаразовыя адрасы электроннай пошты, каб мадэляваць узаемадзеянні карыстальнікаў. Часовы адрас электроннай пошты стварае кантраляванае асяроддзе для тэсціравання, якое дазваляе спецыялістам ацэньваць функцыі і функцыянальнасць прадукту, не раскрываючы свае асноўныя ўліковыя запісы электроннай пошты
FAQ
-
Часовы адрас электроннай пошты, таксама вядомы як аднаразовы або часовая электронная пошта, — гэта згенераваны адрас з простай рэгістрацыяй і кароткім тэрмінам дзеяння. Звычайна выкарыстоўваецца для абароны асабістай інфармацыі і прадухілення спаму пры рэгістрацыі ў ненадзейных сэрвісах.
-
Калі вы ўпершыню адкрываеце гэтую старонку, вы атрымліваеце аднаразовы адрас электроннай пошты, які можаце ўводзіць на любым вэб-сайце.Паведамленні, адпраўленыя на гэты адрас электроннай пошты, будуць з'яўляцца ў вашай уваходнай пошце.Вы не можаце адправіць лісты з гэтага адраса.Калі вы зменіце свой адрас электроннай пошты, ваш папярэдні адрас электроннай пошты і яго ўваходная пошта будуць назаўсёды выдалены.Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае файлы cookies, каб запомніць ваш часовы адрас электроннай пошты для будучых наведванняў. Не выдаляйце файлы cookies adguard.com, калі плануеце выкарыстоўваць свой адрас электроннай пошты больш аднаго разу.
-
Не, аднаразовы адрас электроннай пошты выкарыстоўваецца толькі для атрымання лістоў.
-
AdGuard Temp Mail, як і іншыя тыповыя сэрвісы часовых электронных паштовак, не падтрымлівае ўкладанні.Калі для вас гэта важна, паспрабуйце AdGuard Mail — ён прадастаўляе альясы, што перасылаюць лісты ў вашу асабістую паштовую скрыню, не раскрываючы ваш сапраўдны адрас электроннай пошты. Альясы могуць перасылаць лісты з укладаннямі.
-
Дамены для часовых адрасоў электроннай пошты часам блакіруюцца. Калі гэта адбываецца, вы можаце не атрымаць лісты або яны могуць выглядаць дзіўна.Калі ласка, звяжыцеся з намі, націснуўшы Паведаміць пра праблему. Мы паспрабуем вырашыць гэта як мага хутчэй.
-
У AdGuard мы паважаем вашу прыватнасць і строга выконваем нашую палітыку прыватнасці. Мы не маем доступу да вашай уваходнай пошты і ніколі не перадаём вашую інфармацыю староннім.Для дадатковай бяспекі вы таксама можаце паспрабаваць AdGuard Блакіроўшчык рэкламы, які абараняе ад фішынгу і шкодных праграм.
-
Часовыя скрыні і іх электронныя лісты аўтаматычна выдаляюцца:Праз 7 дзён, калі вы не адкрыеце або не абновіце старонку ўваходнай пошты за гэты час.Праз 6 месяцаў, калі вы рэгулярна выкарыстоўваеце ўваходную пошту. Гэта самы доўгі перыяд, калі ўваходная пошта можа заставацца актыўнай.Адразу, калі вы ствараеце новы часовы адрас электроннай пошты.Заўвага: Выдаленыя паведамленні і паштовыя скрыні не могуць быць адноўлены. Не выкарыстоўвайце AdGuard Temp Mail для важных уліковых запісаў або даных.Каб не згубіць важную інфармацыю, паспрабуйце AdGuard Mail. Гэта дазваляе ствараць часовыя email-адрасы і псеўданімы, якія застаюцца актыўнымі, пакуль вы не вырашыце іх выдаліць.
-
Вы не зможаце аднавіць выдаленыя паведамленні. Перад тым, як выдаліць ліст электроннай пошты, абавязкова запішыце ўсю важную інфармацыю.
-
Для вас будзе створаны новы адрас электроннай пошты. Вы не зможаце аднавіць папярэдні адрас электроннай пошты або паштовую скрыню.
-
AdGuard Temp Mail — гэта не генератар падробленых адрасоў электроннай пошты. Мы прапануем рэальныя часовыя адрасы электроннай пошты з абмежаванай функцыянальнасцю і кароткім тэрмінам дзеяння. З-за гэтага некаторыя могуць палічыць іх падробленымі.
-
Не, выбраць часовы дамен электроннай пошты немагчыма. Мы рэгулярна абнаўляем спіс даступных даменаў, але Gmail сярод іх няма.Калі вам патрэбен менавіта адрас электроннай пошты Gmail, неабходна стварыць яго ў Google. У іншых выпадках вы можаце ствараць неабмежаваную колькасць часовых адрасоў электроннай пошты з даменаў, якія мы прапануем.
Як абраць надзейны генератар часовых адрасоў электроннай пошты?
-
Бяспека
Калі вы плануеце выкарыстоўваць часовую электронную пошту для захоўвання прыватнай або канфідэнцыйнай інфармацыі, азнаёмцеся з функцыямі бяспекі вашага сэрвісу. Абярыце сэрвіс, які мае зразумелую палітыку прыватнасці і выкарыстоўвае моцнае шыфраванне.Пераканайцеся, што сэрвіс дазваляе вам выдаліць электронныя лісты непасрэдна з яго сервераў, каб мінімізаваць рызыку уцечкі даных або несанкцыянаванага доступу. Таксама варта праверыць, ці мае сэрвіс зразумелую палітыку адносна таго, як доўга ён будзе захоўваць вашы даныя. -
Асаблівасці ўваходнай пошты
Для некаторых карыстальнікаў такія пашыраныя магчымасці, як прагляд укладанняў, адказ на электронныя лісты або арганізацыя паведамленняў, з'яўляюцца крытычна важнымі. Звычайна сэрвісы часовых электронных паштовак звяртаюць на гэта ўвагу на сваёй хатняй старонцы.AdGuard Temp Mail не прапануе гэтых функцый, але вам можа быць цікавай AdGuard Mail — праграма, якая аб'ядноўвае Temp Mail і альясы. Паколькі альясы перасылаюць лісты ў вашу асабістую ўваходную пошту, яны дазваляюць арганізоўваць паведамленні так, як вам зручна. Яны таксама падтрымліваюць укладанні. -
Тэрмін дзеяння адраса электроннай пошты
Абярыце генератар адрасоў электроннай пошты, які адпавядае вашым патрэбам. Некаторыя сэрвісы прапануюць кароткатэрміновыя адрасы электроннай пошты на ўсяго 10 хвілін, іншыя — больш працяглыя адрасы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца праз дзень ці два. -
Без рэкламы і праграм сачэння
Часта сэрвісы аднаразовай электроннай пошты прапануюць бясплатнае рашэнне з рэкламай і платнае — без яе. Аднак такія сэрвісы, як AdGuard Temp Mail, зусім бясплатныя, не паказваюць рэкламу і абараняюць вас ад уцечкі IP-адраса. -
Даступнасць на некалькіх платформах
Калі вы выкарыстоўваеце электронную пошту на мабільнай прыладзе, пераканайцеся, што сэрвіс часовых электронных паштовак мае мабільна-арыентаваны інтэрфейс або асобную праграму. Некаторыя сэрвісы таксама прапануюць пашырэнні для браўзераў для дадатковай зручнасці. Праверце, ці ёсць пашырэнні для тых браўзераў, якімі вы карыстаецеся часта.Калі вы плануеце карыстацца гэтым сэрвісам пастаянна, звярніце ўвагу на праграму AdGuard Mail — ёй лёгка кіраваць як з мабільных, так і з камп'ютарных прылад. -
Надзейныя распрацоўшчыкі
Будзьце заўсёды ўважлівыя пры выбары сэрвісу. Праверце палітыку прыватнасці службы, каб пераканацца, што яны не збіраюць вашы даныя. Таксама важна ўлічваць, якія іншыя прадукты прапануе кампанія і што пра іх кажуць карыстальнікі. Напрыклад, AdGuard працуе на рынку прыватнасці 16 гадоў і забяспечвае блакіроўшчык рэкламы і службу DNS больш чым 160 мільёнам карыстальнікаў, што сведчыць пра прыхільнасць да абароны прыватнасці ў інтэрнэце.