Я магу выкарыстоўваць розныя VPN-дадаткі разам з AdGuard?
Вы можаце лёгка выкарыстоўваць AdGuard з
AdGuard VPN. Але ў выпадку, калі вы карыстаецеся староннім VPN — могуць быць праблемы.
Справа ў тым, што звычайна блакіроўшчык рэкламы AdGuard патрабуе запуску лакальнай VPN на вашым прыладзе, каб правільна выконваць сваю працу. На Android немагчыма запусціць дзве сеткі VPN адначасова, таму вы бачыце, куды гэта ідзе. Але, на шчасце, ёсць некалькі спосабаў абыйсці гэтае абмежаванне. Калі ваша прылада руціравана, вы можаце пераключыць AdGuard у рэжым фільтрацыі «Лакальны HTTP-проксі», насамрэч, мы нават рэкамендуем вам зрабіць гэта. Такім чынам «слот» VPN вашай прылады можа быць заняты іншай праграмай. Акрамя таго, некаторыя сеткі VPN дазваляюць выкарыстоўваць проксі-сервер уверх па плыні (напрыклад, PIA VPN, Nord VPN) — праверце, ці прапануе гэты варыянт ваш пастаўшчык VPN.
Калі справа даходзіць да нашага ўласнага AdGuard VPN, вам не трэба рабіць ніякіх дадатковых маніпуляцый. Мы ўжо наладзілі інтэграцыю з блакіроўшчыкам рэкламы AdGuard, які будзе аўтаматычна актываваны, калі абедзве праграмы будуць запушчаны.