AdGuard Temp Mail: бясплатны генератар часовых і аднаразовых адрасоў электроннай пошты
Як стварыць часовы адрас электроннай пошты?
-
Крок 1: Атрымайце часовы адрас электроннай пошты
На гэтай старонцы вы ўбачыце свой аўтаматычна згенераваны аднаразовы адрас электроннай пошты -
Крок 2: Скапіруйце адрас электроннай пошты
Скапіруйце аднаразовы адрас электроннай пошты, які вы будзеце выкарыстоўваць для часовай сувязі. Калі вам не спадабаўся гэты адрас, вы заўсёды можаце стварыць новы, націснуўшы Змяніць адрас -
Крок 3: Выкарыстоўвайце свой часовы адрас электроннай пошты
Увядзіце часовы адрас электроннай пошты, калі ён патрабуецца пры онлайн-рэгістрацыі або ў формах для праверкі -
Крок 4: Праверце сваю ўваходную пошту
Праверце ўваходную скрыню сваёй аднаразовай электроннай пошты на наяўнасць паведамленняў пацверджання адносна вашых рэгістрацый або загрузак.
Чаму выкарыстоўваць часовы адрас электроннай пошты?
-
Каб абараніць вашу прыватнасць
Калі вэб-сайт патрабуе праверкі электроннай пошты, але вы не ўпэўненыя, што ваша інфармацыя застанецца канфідэнцыяльнай, вы можаце скарыстацца выпадковым адрасам з генератара часовых адрасоў электроннай пошты. Нават калі ненадзейны сэрвіс перадасць яго староннім, ваш асноўны адрас электроннай пошты не будзе раскрыты. Гэта дапамагае абараніць вашы асабістыя даныя, напрыклад ваша імя або фізічны адрас, і пазбегнуць спам-рассылак -
Каб пазбегнуць спаму
Паколькі адрасы часовых электронных поштаў з'яўляюцца аднаразовымі, вы можаце выкінуць іх пасля выкарыстання, і такім чынам не дазволіць спаму назапашвацца ў вашай сапраўднай паштовай скрыні. Гэта асабліва карысна для аднаразовых узаемадзеянняў, напрыклад, для спампоўвання рэсурсаў, атрымання пробнага доступу ці ўдзелу ў конкурсе. Таксама гэта абараняе вас ад рэкламных электронных лістоў або інфармацыйных бюлетэняў, звязаных з такімі загрузкамі -
Каб прадухіліць сачэнне
Выпадковы або аднаразовы адрас электроннай пошты дапамагае падтрымліваць ананімнасць у інтэрнэце, прадухіляючы збор інфармацыі на вэб-сайтах, якая можа выкарыстоўвацца для мэтанакіраванай рэкламы або сачэння за паводзінамі карыстальніка.AdGuard Temp Mail таксама хавае ваш IP-адрас ад адпраўнікаў. Гэта дапамагае дасягнуць максімальнага ўзроўню прыватнасці вашай электроннай пошты. -
Каб праверыць свае онлайн-прадукты
Распрацоўшчыкі і тэстары часта выкарыстоўваюць аднаразовыя адрасы электроннай пошты, каб мадэляваць узаемадзеянні карыстальнікаў. Часовы адрас электроннай пошты стварае кантраляванае асяроддзе для тэсціравання, якое дазваляе спецыялістам ацэньваць функцыі і функцыянальнасць прадукту, не раскрываючы свае асноўныя ўліковыя запісы электроннай пошты
Трэба больш? Спробуйце AdGuard Mail
FAQ
-
Часовы адрас электроннай пошты, таксама вядомы як аднаразовы або часовая электронная пошта, — гэта згенераваны адрас з простай рэгістрацыяй і кароткім тэрмінам дзеяння. Звычайна выкарыстоўваецца для абароны асабістай інфармацыі і прадухілення спаму пры рэгістрацыі ў ненадзейных сэрвісах.
-
Паведамленні захоўваюцца, пакуль адкрыта гэтая старонка паштовай скрыні, і 7 дзён пасля яе закрыцця. Пасля гэтага часовы адрас электроннай пошты і яго паштовая скрыня выдаляюцца. Аднак, калі вы атрымліваеце новы часовы адрас электроннай пошты, стары і ўсе паведамленні ў яго паштовай скрыні неадкладна выдаляюцца.Выдаленыя паведамленні і паштовыя скрыні нельга аднавіць. Не выкарыстоўвайце AdGuard Temp Mail для важных акаўнтаў або дадзеных.Каб пазбегнуць страты важнай інфармацыі, паспрабуйце AdGuard Mail. Ён прадастаўляе адрасы электроннай пошты, якія не выдаляюцца аўтаматычна — часовыя адрасы электроннай пошты і псеўданімы.
-
Дамены для часовых адрасоў электроннай пошты часам блакіруюцца. Калі гэта адбываецца, вы можаце не атрымаць лісты або яны могуць выглядаць дзіўна.Калі ласка, звяжыцеся з намі, націснуўшы Паведаміць пра праблему. Мы паспрабуем вырашыць гэта як мага хутчэй.
-
У AdGuard мы паважаем вашу прыватнасць і строга выконваем нашую палітыку прыватнасці. Мы не маем доступу да вашай уваходнай пошты і ніколі не перадаём вашую інфармацыю староннім.Для дадатковай бяспекі вы таксама можаце паспрабаваць AdGuard Ad Blocker, які абараняе ад фішынгу і шкодных праграм.
-
Не, аднаразовы адрас электроннай пошты выкарыстоўваецца толькі для атрымання лістоў.
-
Калі вы ўпершыню адкрываеце гэтую старонку, вы атрымліваеце аднаразовы адрас электроннай пошты, які можаце ўводзіць на любым вэб-сайце.Паведамленні, адпраўленыя на гэты адрас, будуць з'яўляцца ў вашай уваходнай пошце. Усе паведамленні будуць назаўсёды выдалены праз 24 гадзіны.Вы не можаце адпраўляць лісты з гэтага адраса.Калі вы зменіце свой адрас электроннай пошты, ваш папярэдні адрас і ўваходная пошта будуць назаўсёды выдалены.Гэты вэб-сайт выкарыстоўвае файлы cookies, каб запомніць ваш часовы адрас электроннай пошты для будучых наведванняў. Не выдаляйце файлы cookies adguard.com, калі плануеце выкарыстоўваць свой адрас электроннай пошты больш аднаго разу.
-
Вы не зможаце аднавіць выдаленыя паведамленні. Перад выдаленнем ліста перапішыце ўсю важную інфармацыю.
-
Для вас будзе створаны новы адрас электроннай пошты. Вы не зможаце аднавіць папярэдні адрас электроннай пошты або паштовую скрыню.
-
Не, гэта сапраўдныя адрасы электроннай пошты з абмежаванай функцыянальнасцю і кароткім тэрмінам службы.
-
AdGuard Temp Mail, як і іншыя тыповыя сэрвісы часовых электронных паштовак, не падтрымлівае ўкладанні.Калі для вас гэта важна, паспрабуйце AdGuard Mail — ён прадастаўляе альясы, што перасылаюць лісты ў вашу асабістую паштовую скрыню, не раскрываючы ваш сапраўдны адрас электроннай пошты. Альясы могуць перасылаць лісты з укладаннямі.
Katerina Sam Most excellent. It helps with getting rid of annoying new account creation hassle just to read something online.
Star2watch Excellent Service, it is not on AI radar, can use these emails for different sites without a problem
Codex I love the fact that I could get random mails for testing my applications as software developer
John Adam This is a great website it works for everything and doesnt trip the auto generated email checker. I applaud what you guys are doing here.
Richard It's help my job easier, I love it
Dev Nice platform to get temp mail for security researchers.
Не ўдалося адправіць водгук
Як абраць надзейны генератар часовых адрасоў электроннай пошты?
-
Бяспека
Калі вы плануеце выкарыстоўваць свой часовы адрас электроннай пошты для захоўвання прыватнай або канфідэнцыйнай інфармацыі і для вас жыццёва важна, каб вашы электронныя лісты былі абаронены, выбірайце сэрвіс, які ставіць прыватнасць і бяспеку карыстальніка на першае месца. Пераканайцеся, што вы можаце выдаліць важныя лісты непасрэдна з сервера сэрвісу, каб яны не трапілі ў інтэрнэт. -
Асаблівасці ўваходнай пошты
Для некаторых карыстальнікаў такія пашыраныя магчымасці, як прагляд укладанняў, адказ на электронныя лісты або арганізацыя паведамленняў, з'яўляюцца крытычна важнымі. Звычайна сэрвісы часовых электронных паштовак звяртаюць на гэта ўвагу на сваёй хатняй старонцы.AdGuard Temp Mail не прапануе гэтых функцый, але вам можа быць цікавай AdGuard Mail — праграма, якая аб'ядноўвае Temp Mail і альясы. Паколькі альясы перасылаюць лісты ў вашу асабістую ўваходную пошту, яны дазваляюць арганізоўваць паведамленні так, як вам зручна. Яны таксама падтрымліваюць укладанні. -
Тэрмін дзеяння адраса электроннай пошты
Абярыце генератар адрасоў электроннай пошты, які адпавядае вашым патрэбам. Некаторыя сэрвісы прапануюць кароткатэрміновыя адрасы электроннай пошты на ўсяго 10 хвілін, іншыя — больш працяглыя адрасы, тэрмін дзеяння якіх заканчваецца праз дзень ці два. -
Без рэкламы і праграм сачэння
Часта сэрвісы аднаразовай электроннай пошты прапануюць бясплатнае рашэнне з рэкламай і платнае — без яе. Аднак такія сэрвісы, як AdGuard Temp Mail, зусім бясплатныя, не паказваюць рэкламу і абараняюць вас ад уцечкі IP-адраса. -
Даступнасць на некалькіх платформах
Калі вы выкарыстоўваеце электронную пошту на мабільнай прыладзе, пераканайцеся, што сэрвіс часовых электронных паштовак мае мабільна-арыентаваны інтэрфейс або асобную праграму. Некаторыя сэрвісы таксама прапануюць пашырэнні для браўзераў для дадатковай зручнасці. Праверце, ці ёсць пашырэнні для тых браўзераў, якімі вы карыстаецеся часта.Калі вы плануеце карыстацца гэтым сэрвісам пастаянна, звярніце ўвагу на праграму AdGuard Mail — ёй лёгка кіраваць як з мабільных, так і з камп'ютарных прылад. -
Надзейныя распрацоўшчыкі
Будзьце заўсёды ўважлівыя пры выбары сэрвісу. Праверце палітыку прыватнасці службы, каб пераканацца, што яны не збіраюць вашы даныя. Таксама важна ўлічваць, якія іншыя прадукты прапануе кампанія і што пра іх кажуць карыстальнікі. Напрыклад, AdGuard працуе на рынку прыватнасці 16 гадоў і забяспечвае блакіроўшчык рэкламы і службу DNS больш чым 160 мільёнам карыстальнікаў, што сведчыць пра прыхільнасць да абароны прыватнасці ў інтэрнэце.